That's Me

Мя не руш...

Яшчэ не ацэнена
st025_05.jpg

Жыў-быў калісьці ў вёсцы пан –
Шаленец, вылюдак і гнюк,
Аматар гульбішчаў і п’янства.
Ён надта здзекваўся з сялян:
Не “шкадааў” для “быдла” рук
І гвалтаваў дзяўчат сялянскіх.

Але рашылі ўсё ж яму
Хлапцы за гора і адчай
Адпомсціць жорсткаю забавай.
Адзін назваўся “Мя не руш”,
А два астатніх – “Не чапай”
І “Ну якая табе справа.”

Аднойчы лесам ехаў пан –
І раптам кара надышла:
Карэту карнікі спынілі,
Схапілі пана за жупран
І, распрануўшы дагала,
Палупцавалі й гонар збілі.

Ды й прывязалі аберУч
Да дуба, нібы да слупа.
Пан крыкнуў: ”Хто ж мяне зняславіў?”
Адзін назваўся “Мя не руш”,
А два астатніх – “Не чапай”
І “Ну якая табе справа.”

Стаіць пан дзень, стаіць другі,
Крывёй сілкуе камароў…
Ды тут бадзяга лесам крочыць.
“Ой ты, паночак дарагі!
Хто ж прывязаў цябе? За што?
Няўжо стаіш так днём і ноччу?”

Таропка зняўшы капялюш
І падляцеўшы да слупа,
Бадзяга дзівіцца – цікава…
А пан скуголіць: “Мя не руш!”
І ўдакладняе : “Не чапай!”
І “Ну якая табе справа!”

10.09.2011

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты