Чарэшні-вішні
У мароз –
Багаты студзень.
Гандляр увішны
Грэе нос.
Таўкуцца людзі.
Чарэшні – колам –
Па 500
Тутэйшых тысяч.
Мужык вясёлы
Сцішыў ход ,
Адчай на пысе.
“Не бачаць дзеці
Гэткі цуд.
Ну і прысмакі!
Вось бы прынесці
Ім крыху –
Хоць за адзнакі!
А ну, адваж мне,
Ды на ўсю
Маю зарплату!
Я – хлопец мажны –
Данясу
Мо як дахаты.
Хай знаюць людзі,
Што Ігнат –
Заможны самы!
(Хоць там і будзе –
Акурат
Два кілаграмы.)”
6.01.12