That's Me

Над вершыкам.

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)
cray.gif

Сяджу над вершыкам і плачу,
Дарма вымучваючы словы:
Невырашальная задача –
Перапісаць яго нанова.

Хоць мне і сорамна да жаху
За ўсё, што некалі “стварыла”,
Тут не стае адзінай плахі
Для адсячэння ўсіх памылак.

Без навізны асэнсавання
( о, сапраўды, вось гэта – мука!)
Усе пустыя намаганні –
Адна вялікая дакука.

Бо на развалінах былога
Былы запал не ажывае –
Каб струмяніста, быццам з рога,
Лілася гутарка жывая.

Як ні страсаю кроплі гукаў,
Без адпаведнага натхнення
Любое слова – камянюка,
Любая рыфма – шамаценне.

Чым больш над вершыкам шчырую,
Каб атрымаўся дасканалым,
Тым больш выразна голас чую:
“Наогул лепей не пісала б!”

3.04.2012

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты