That's Me

Не хварэйце, сябра!

Яшчэ не ацэнена
ff103c.jpg

Не хварэйце, сябра! Не хварэйце!
Гэта Вам – і просьба, і наказ!
Цеплынёй душы сваёй сагрэйце
Новы верш, напісаны для нас!

А калі й прычэпіцца хвароба
І збярэцца болем ціскануць,
Дык начхайце рыфмай на мікробы –
І яны Вас болей не крануць!

Бо адчуюць: гэта бессярдэчна –
На паэта гуртам нападаць.
Ён, бы ўрач, уласным словам лечыць,
Захварэе – здарыцца бяда.

11.02.2011

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты