That's Me

Не называй "распустаю" нікога...

Яшчэ не ацэнена
61859791_1279878280_vuyzov.gif

Не называй "распустаю" нікога,
Але й святым нікога не лічы,
Бо ўсе мы – людзі, створаныя Богам, –
Яшчэ блукаем ценямі ўначы.

І можа нехта вырваўся наперад,
А хтось другі ад большасці адстаў,
Але ж усім праходзіць шлях да веры,
Да разумення духа хараства.

Тут, у зямным чысцілішчы для грэшных,
Няма святых – не трэба і шукаць.

А шлях людскі – гасцінец несуцешны –
То горны схіл, то бездань альбо гаць...

18.10.2011

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты