That's Me

Не спі!

Яшчэ не ацэнена
83594261063262.jpg

Вясна. Штоноч адно і тэж:
«Прымгнула? Не? Нічога, досыць!
Не спі! Жыві, пакуль жывеш!
Хто знае, колькі засталося?

Не муч бяссонне – адчувай –
глядзі ў нябачнае – і слухай:
як за акном шапоча май
падчас квітнёвай завірухі,

як поўня весняя пяе,
закалыхаўшы россып зорак,
як ветрык шчупальцы свае
купае ў ночы чорным моры.

Салодка майся, ціха млей
ад салаўінага шалення.
Смакуй імгненні, як ялей
і цешся явай блаславеннай.

І не марнуй на спячку свой
апошні год. А можа, тыдзень?
Пакуль магчыма, будзь жывой.
Пасля паспіш, як час надыдзе.

1.05.2013