That's Me

Не трэба казаць, што прайграў...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Не трэба казаць, што прайграў і ўпівацца тугой!
Праз жах і адчай прарастуць, зарунеюць надзеі.
Наперадзе змрок? І ад болю душа вар'яцее?
Трымайся, цярпі... Ачуняеш – зноў кінешся ў бой.

Альбо пакахай, асвятляючы дзён карагод, –
І сетку дажджоў разарве і раскідае сонца!
Спазнай і адчуй, што жыццё наша – гэта бясконцы
Праз хмары пакут ад зямельцы ў нябёсы ўзыход.

Ты толькі павер! І ўсё будзе па веры тваёй!
З каханнем у сэрцы напішуцца новыя вершы!
А Бог разбярэ: ці апошні ты ў свеце, ці першы –
Паэт, і філосаф, і сябра па творчасці мой...

12.06.09

каментар да верша:

moj.id (09.06.09 09:58) писал(a):

Наперадзе змрок.
Там чакае цябе пустата,
Якую запоўніць ня здолець
Ніколі, ніколі, ніколі,
І хоць звар'яцей, хоць зьмірыся -
Дарога ўсё роўна адна,
Збавеньня ня знойдзеш
Ад жаху й душэўнага болю.

Я заўтра ўсьміхнуся табе
І скажу, што ўсё будзе як сьлед,
Што шанец на шчасьце яшчэ
Я ня страціў учора,
Што я яшчэ бачу той самы
Ратуючы сьвет,
І нехта ласкава яшчэ
Тыя словы паўторыць.

Я сам на імгненьне
Паверу ў гэту ману,
Будуючы целы сусьвет
З бескарыснай надзеі.
Хай будуць баі,
Ды сваю я прайграў ужо вайну.
Я па-за жыцьцём, а навокал -
Падзеі, падзеі...

http://forums.tut.by/showthread.php?t=867561&p=7955248&highlight=%D0%BD%...