That's Me

Неяк так павялося...

Яшчэ не ацэнена
16337_600.jpg

Неяк так павялося з даўнішніх часін:
усё тое, што варта авацый,
я імкнуся ў сябе захаваць на ўспамін,
каб было, чым душы наталяцца.

Каб хоць зрэдку паміж пажыццёвых баёў,
разагнаўшы будзённасці цені,
перагледжваць, як скнара, багацце сваё
з патаемным сардэчным трымценнем.

А калі прыйдзе час пакідаць гэты свет,
сумаваць па набытку не буду:
я пакіну сябрам сціплай дзейнасці след –
назбіраныя ў скарбніцу цуды.

29.01.2013