That's Me

Інспектар школьны, едучы праз вёску...

Яшчэ не ацэнена
s640x480.jpeg

Інспектар школьны, едучы праз вёску,
Спытаў у вучня, дзе дарога ў школу.
Той паказаў... Назаўтра ж каля дошкі
Хлапец урок адказваў – вочы долу.

Павесіў карту госцейка-інспектар:
"Ну-с! Пакажы дарогу на Варшаву!"
Малец глядзеў, маўчаў... І вось дапетрыў,
Як адказаць – і быць пры гэтым правым:

"Шаноўны пан сюды не ведаў шляху.
Ў мяне ж пытае шлях ажно да ляхаў!"

19.08.2011