That's Me

Ну што за вясна...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Ну што за вясна –
Дажджы і дажджы?!
Ажно чарвякі звар’яцелі!
Чыя ў тым віна?
Ўжо плямы іржы
На мне – на душы і на целе.

Свет плёхае, лье,
Гуляе вадой .
Як столькі паветра трымае?
Зямля ўжо не п’е
З нябёсаў напой –
І так ад струменяў п’яная.

Бы мора – палі,
Балота – двары.
Як нораў стыхіі адужаць?
Як выжыць, калі
Вакол і ўнутры –
Адныя самотныя лужы?

28.05.2010