That's Me

Ну вось, нарэшце развіднела...

Яшчэ не ацэнена
tb7280.jpg

Ну вось, нарэшце развіднела!
Сканала ноч у шэпце траў.
Нібыта нехта шэрым мелам
У цемры дзень намаляваў.

Хоць ён яшчэ не разгарэўся,
А толькі трохі зачадзіў,
Але ўзышоў над кожным дрэўцам
І над дрымотай сонных ніў.

Па-над рачулкай, па-над полем,
Па-над сцяжынкай мурашоў.
Ярчэй, ярчэй – з імглы – на волю!
Ну й прыгажосць – світання шоў!

І вось ужо ў слязінках-росах
Заззялі сонца прамяні –
І свет, дагэтуль шчэ цвярозы,
Стаў асіянным і п'яным...

27.07.2010