Няма між нас анёлаў і святых.
Усе зямныя – з хібамі-грахамі.
Але як хтосьці ўдарыць, ды пад дых, –
Нябёсы плачуць знічкамі над намі.
Чаму вось так? Навошта і за што?
Няўжо інакш ніяк не разысціся?
Няма адказу… Горычы настой –
Глыток атруты…
Кара?
Лекі?
Выйсце?
4.05.2012