That's Me

Нянька спіначку дзіцяці мые...

Сярэдняя: 3 (1 голас)
Марк Шагал "Купаніе дзіцяці", 1910 г.

Нянька спіначку дзіцяці
Мые – тое верашчыць.
Прылятае знекуль маці –
І да нянькі, і крычыць:

“Як дзіцё купаеш, Нюра?!
Хто ж так робіць?! Ай-я-яй!!!
Ты спярша тэмпературу
Мерай – потым акунай!”

“Ды нашто дарэмны клопат? –
Кажа нянька, – Шмат гадоў
Я ўжываю ўласны вопыт –
Аніколі не падвёў:

Як дзіця чырвоным стала,
Значыць, горача – атас!
А бялець пачне памалу –
Цеплыня – у самы раз!”

21.08.2011