Мужык п'яны, усеўшыся ў трамваі,
Гарэлку, шклянку знекуль дастае,
Рукой дрыготкай вадкасць налівае,
Глядзіць зачаравана на яе.
Адну, другую дзівіцца хвіліну.
Сядзіць, чакае нечага свайго.
Народ, які не ведае прычыны,
Насмешліва ўсміхаецца з яго.
А тут ужо й кандуктар рушыць танкам:
”Плаціце за праезд!” – білеты рве.
П'янчужка падымае спрытна шклянку:
“О! Тост! Ну, за праезд!” – і прагна п'е.
16.04.2012