That's Me

О, лекар-час...

Яшчэ не ацэнена
images.jpeg

О, лекар-час, Асклепій-Эскулап!
Малю, суціш мой боль анестэзіяй!
Пачуццяў шал нячуласцю паслаб
і спакладзі ўспаміны амнезіяй!

Аблегчы стан пакутніцы-душы,
якая свет, як люстра, успрымае!
Наркозным сном раптоўна аглушы –
хай лістапад не маецца па маі!

Пазбаў тугі! Закуй істоты млосць
у кайданы зімовай летаргіі –
жывое ў глыж каменны замарозь,
няхай па леце страчаным не вые!

Калі ж зямля чарговую вясну
адзене ў шаты новай афарбоўкі,
малю, не дай ачнуцца ада сну
і звар’яцець ад пошчакаў салоўкі!

28.05.2013

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты