That's Me

Пакуль жыву...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
pencil-with-eraser-pencils-paper-writing_3262596.jpg

Пакуль жыву – пішу.
Ратунак мой –
не адрываць аловак ад паперы.
Дакуль іх не спішу,
дагэтуль, веру,
я застаюся існасцю жывой.

Пакуль пішу – жыву.
Мой крыж – ствараць.
Яго нясу цярпліва і старанна.
І ні адну главу
свайго рамана
не паспяшаю кропкай абарваць.

13.03.2013