Зноў смерць, касой махнуўшы, сее гора.
Зноў – боль і скону парасткі – крыжы.
Па тым, хто жыў на гэтым свеце ўчора, –
Памінкі і аплакванне душы…
Так рана – недаспелыя калоссі!
Так хутка – а што бачылі ў жыцці?
Іх нават не кранула сцюжай восень,
А ўжо яны – туман у небыцці.
Чаму? Ды вось такімі маладымі –
Калі яшчэ так многае маглі б?!
Ці неба, распасцёртае над імі ,
Прыцягвае найлепшае з зямлі?
А мо іх вабіць ззянне дальніх зорак?
Ці кліча плынь забыўнасці-ракі?
Паэты, кампазітары, акцёры,
Артысты, рэжысёры, мастакі…
Чаму?! Не дапісаўшы, не дапеўшы,
Жыццё не далюбіўшы і жанчын,
Пакінуўшы пачуцці ў сваіх вершах,
Мелодыях і дзеяннях карцін…
Пайшлі. Няўжо настане новы ранак?
Без іх няўжо снягі вясной збягуць?
Чаму іх забіраюць нечакана
І часу развітацца не даюць?!
Але… наўрад ці нам адкажа Ойца…
На жаль, таго не дадзена спазнаць.
А мо Ён так збірае лепшых творцаў,
Каб іншы свет на небе апяваць?
13.07.2910