That's Me

Памяці Васіля Гадулькі

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
19-2.jpg

Нізку вершаў не кінеш на плечы
І на хлеб не намажаш, бы масла…
Мо таму ў адзіноце й галечы
І сканаюць паэты заўчасна?

Без любві, без прызнання і сродкаў,
Не прынятых, забытых усімі,
Колькі іх на зямлі – самародкаў,
Не паднятых да сэрца сваімі?

Не знайшоўшых ні ў кім разумення,
Рэчаіснасцю расчараванных?
Наўздагон ім не слава – каменні –
Адваротнай старонкай пашаны.

Што іх творы? Падставы для смеху?
Што іх лёс – быть паэтам гаротным?..

Але голас, памножаны рэхам,
Застаецца ў вяках - бессмяротным...

Мой дядя очень хорошо писал

Мой дядя очень хорошо писал стихи, а этот стих подтверждение этому!
Гадулька Вікторыя

Кніга вершаў Васіля Гадулькі

Кніга вершаў Васіля Гадулькі "Голас": http://knihi.com/Vasil_Hadulka/Holas.html

Вельмі прыемна, Вікторыя,што

Вельмі прыемна, Вікторыя,што Вы сюды зайшлі і прачыталі гэты верш. Васіля Гадульку асабіста не ведала, але вельмі люблю яго самаго і яго вершы, шмат чытала пра яго жыццё. Мне здаецца, чымсьці мы з ім нават падобныя. На Тутбае, на Форумах у раздзеле Літаратура есць ветка "Верш прыгожа ўспыўнуў і згарэў..." - радок з верша Васіля Гадулькі. Ветка прысвечана паэзіі вядомых і невядомых паэтаў. Заходзьце туды, калі ласка!

Таццяна

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты