That's Me

Паўночнае ззянне...

Яшчэ не ацэнена
ea55d05082e210fd76cfa0dd3e77199e_w750_h394.jpg

Верш напісаны па навіне http://nn.by/?c=ar&i=67670#!nn

Паўночнае ззянне
Ў нябёсах над Мінскам…
Прыродная з’ява?
Ці з’яўлены знак?
На выпрабаванні?
На цуд нейкі блізкі?
Прыгожа, цікава,
Пісаў не мастак.

Гляджу ў захапленні,
Чмурэю, дзіўлюся
Багатым адценнем,
Паўтонаў гульнёй...
О, казка! Праменні!
Ды над Беларуссю!
Расквечаны цені
Прасторы начной…

Нябесныя сілы
Кранулі мазкамі
Тутэйшага свету
Паўночны абшар…
І, … Божа мой мілы,…
З’явілі над намі
Дзівосным партрэтам
Свой рэдкасны дар.

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты