That's Me

Пераклад. Б. Пастарнак. "Недатыка й ціхоня..."

Яшчэ не ацэнена
medium15141119.jpg

Недатыка й ціхоня – як ёсць –
зараз ты ўся – агонь-аганёчак.
Дай замкну я тваю прыгажосць
у цямніцу – у верш-церамочак.

Паглядзі, як гульнёй агнявой
азарае "арандж" абажура
край акна, падаконнік, пакой,
нашы цені і нашы фігуры.

Ты з нагамі крыж-накрыж сядзіш
на тахце – па турэцку, няйначай, –
і ляпечаш – о, мой ты малыш! –
аба ўсім ну зусім па-дзіцячы.

Задуменная, ніжаш на ніць
жменьку пацерак – як жа парвалі?! –
і спрабуеш са мной гаварыць
пра дарослыя рэчы рэалій.

Кажаш, пошлае слова – “любоў”?
Я прыдумаю назву другую
і ўвесь свет – мора створаных слоў,
як захочаш ты, перайменую.

Ды не выдасць твой сумны выраз
пачуцця невычэрпнага залеж –
твайго чуйнага сэрцайка пласт.
Ну навошта ты вочы хаваеш?

15.06.2013

Б. Пастернак "Недотрога, тихоня..."

Недотрога, тихоня в быту,
Ты сейчас вся огонь, вся горенье,
Дай запру я твою красоту
В темном тереме стихотворенья.

Посмотри, как преображена
Огневой кожурой абажура
Конура, край стены, край окна,
Наши тени и наши фигуры.

Ты с ногами сидишь на тахте,
Под себя их поджав по-турецки.
Все равно, на свету, в темноте,
Ты всегда рассуждаешь по-детски.

Замечтавшись, ты нижешь на шнур
Горсть на платье скатившихся бусин.
Слишком грустен твой вид, чересчур
Разговор твой прямой безыскусен.

Пошло слово любовь, ты права.
Я придумаю кличку иную.
Для тебя я весь мир, все слова,
Если хочешь, переименую.

Разве хмурый твой вид передаст
Чувств твоих рудоносную залежь,
Сердца тайно светящийся пласт?
Ну так что же глаза ты печалишь?

1956

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты