That's Me

Пераклад верша "Псалом жыцця" Генры Лонгфэллоў

Сярэдняя: 3 (1 голас)
Henry Wadsworth Longfellow

Не кажы мне ў час жалобны,
Што жыццё – бы сон пусты.
Ці не больш на сон падобны
Наш сыход, як лічыш ты?

А ў быцця – сюжэт рэальны –
Жыць, а, як надыйдзе скон, –
Прах – да праха – ў пагрэбальню,
Дух – да духа – наўздагон.

Не пакуты і не ўцехі
Сэнс жыцця, а шлях уверх –
Выпраўляй свае агрэхі,
Стань ‘шчэ лепей, чым цяпер.

Не марудзь, бо час нясецца.
Не заўважыш – і ў труне,
І над бедным тваім сэрцам
Пахавальны марш грымне.

На жыццёвым полі бою
Так ваюй, каб быць табе
Не ахварай, а героем –
З перамогай ў барацьбе.

Не чапляйся за былое
І аб будучым не дбай,
Проста будзь самім сабою,
Богу толькі даверай.

Лёс вялікіх нагадае,
Як палепшыць гэты свет,
Каб, як цела пахаваюць,
Ад душы застаўся след.

Гэты след знямоглых, можа,
За сабою павядзе,
Ці калісьці дапаможа
Апынуўшымся ў бядзе.

Так устань і без ляноты
Мэты стаў і дасягай,
І, працуючы з ахвотай,
Часа лепшага чакай!

Henry Wadsworth Longfellow

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты