That's Me

Песіміст бачыць...

Сярэдняя: 3 (1 голас)
3d_057-480x320.jpg

Песіміст бачыць толькі тунэля бясконцую цемру,
Аптыміст – толькі ззянне святла ў чорнай пастцы тунэля.
Рэаліст – і тунэль, і святло, і… о,бедныя нервы! –
Нейкі там сілуэт, што ляціць – нібы ў некага цэліць.

І адзін машыніст цягніка, што стралою імчыцца,
Успрымае крытычна і пільна паўночную яву:
Бачыць трох ідыётаў, якім закарцела напіцца
І палегчы на рэйках, забыўшы, што гэта - не лавы.