That's Me

Плача Муза...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Плача Муза - не можа мовіць.
Затуліла далонню рот.
Душыць болем нямую споведзь
Па дарозе на эшафот.

Не забілі? Ўсяго-ткі крылы
Пакрамсалі і апяклі?
Ну дык радуйся! Божа мілы!
Не на небе жа - на зямлі.

Шлях пакут? Ды жыццё - на тое.
Што яшчэ застаецца нам?
Стану побач... Цяпер нас - двое.
Ўсё, што дзеецца - напалам.