That's Me

Пра гэта трэба ведаць...

Яшчэ не ацэнена
87862255_rostok.jpg

Пра гэта трэба ведаць кожнай жонцы
І кожнаму з, прабачце, мужыкоў:
Усё жывое цягнецца да сонца,
Якое свет аблашчвае бясконца
Пад назвай зацяганаю – любоў.

Хаця яна, бясспрэчна, – дар ад Бога,
Яе ўладальнік-носьбіт – чалавек.
Яму і ліць, і піць з кахання рогу,
І дбаць, каб не замала, не замнога,
І каб любіла сэрцайка ўвесь век.

Душа ў збаночку цела – як расліна –
Гібее без паліву і святла.
Таму адзін другому мы павінны
Дарыць дажджу і сонейка хвіліны,
Сатканыя з пяшчоты і цяпла.

Калі ж пітва камусьці не хапае
Альбо наадварот – яго зашмат –
Бяда: істота млее, і ссыхае,
І жоўтаю лістотай ападае
Пад ногі да дарослых немаўлят.

І сонца, калі спёкай перайграе,
Прыносіць толькі шкоду, не карысць:
Расліна непалітая – згарае,
А шчыра пералітая – звядае,
Нібыта не дагледзелі калісь.

Таму, каб гарманічна жыць у пары,
Належыць да кахання розум мець:
І ўдзень, і ўноч старанна гаспадарыць,
І разам працаваць – не толькі марыць,
І удваіх за ўсходамі глядзець.

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты