У мяне каторы год
Пражывае сябра-кот.
Замурлыча, ўскіне броўкі –
Ну не коцік, а сяброўка.
А звычайна ён – галган
З рэдкім прозвішчам – Іван.
Для суседкі ж – для каціхі –
Ёсць імя інтымней – Ціхан.
А для лапікаў-дзяцей
Ён – кацяра Катафей.
Можа цапнуць, і царапнуць,
І на............... , ліхадзей!
А са мной заўсёды – шоўк,
Хоць вялізны, нібы воўк.
Разам голімся мы ранкам,
Потым злізваем смятанку.
Потым мыемся сліной
Я спярша, а ён – за мной.
А сыходжу на работу –
Ён пінае дзверы ўпотай.
А пад вечар у акне
Ўсё выглядвае мяне:
Ці яму я не змяніў
І кагось не падхапіў?
17.08.2011