That's Me

Прытча аб зайздрасці

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
54688123_4059912_7124be55.jpg

Прыйшоў да Майстра самурай –
І ўбачыў геній чалавечы…
Ды ўвёў сябе ў такі раздрай,
Што сам з сабой бубнеў аб нечым.

Хаця мізэрным і не быў,
Але адчуў сваю нязначнасць
І, гонар свой садзьмуўшы ў пыл,
Стаў у куток амаль што з плачам.

“Што за навала? Быў – арол! –
Спытаў у Майстра ён нясмела, –
А да цябе вось увайшоў –
І ўся душа – бы скамянела.

І ў бойках сто разоў бываў,
І сто разоў збягаў ад смерці,
Але дасюль не адчуваў
Уколаў зайздрасці - у сэрцы.

О, Майстра! Кінь жа пару фраз,
Каб госцю выказаць пашану!”
“Ты хочаш мой пачуць адказ?
Ну, добра! Выйдзем жа на ганак!

Ці бачыш дрэвы ты здалёк?
Адно - уперылася ў неба,
Другое ж – нібы хтосьці ўрок –
Здаецца, ўціснулася ў глебу.

Яны даўно ўжо тут растуць –
Лістамі шэпчуцца любоўна,
Не наракаюць, не клянуць,
Што лёс ім дадзены няроўна.

Малое дрэва? Што яму –
Ці зневажэнне – прытуляцца?
О, самурай! Скажы – чаму?”
“Яны не могуць параўнацца!”

Вось і адказ табе – у тым.
Хто б ні стаяў перад табою,
Не параўнай сябе ні з кім,
Бывай заўжды самім сабою.

А калі нехта (выбачай)
Усё-ткі лепей нешта робіць,
Ім захапляйся, пераймай –
І лёс цябе ўзнагародзіць.

Каб слёзы зайздрасці не ліць,
Жадай мастэрства, нібы хлеба, –
І зможаш сам усё зрабіць –
Сябе ж, учорашняга, лепей!”

Цудоўны вершаваны пераклад

Цудоўны вершаваны пераклад прытчы!

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты