That's Me

Прытча "Ісціна"

Яшчэ не ацэнена
istina-first.png

Было ў Платона шмат сяброў -
Балак і разявакаў.
Ён ім дарыў сваю любоў,
І думкі, і прысмакі.

Ды кожны сябра мовіў так
Нахабным тонам роўні:
“Хаця Платон мне і дружбак,
Ды ісціна каштоўней.”

І так дацялі-дапяклі
Мазгі яго і сэрца,
Што ён пакрочыў па зямлі -
Каб з ісцінаю стрэцца.

Бадзягі доўга не было…
Калі ж дамоў вярнуўся,
Сябры пілі яго віно,
Гарланілі, бы гусі…

Ён падышоў да іх бліжэй,
Паклаў свае манаткі…
“Ну, хто цяпер вам даражэй –
Платон… ці праўда-матка?”

Сябры сумеліся,… аднак,
Настойвалі ўсё роўна:
“Платон нам – сябра, гэта так,
Ды ісціна – каштоўней.”

Тады Платон без лішніх слоў
На стол з мяшэчка вытрас
Такое дзіва, што ў сяброў
Змяніўся твару выраз…

“Ну, што? Падходзьце! Ды бліжэй!
Вы ісціну жадалі?
Яна ўсяго вам даражэй?
Дык вось яна! Пазналі?”

Знямелі ўсе… (Няўжо не сон?)
І мовіў самы храбры:
“Сыдзі кудысьці, о, Платон!
Ты болей нам не сябра!”