That's Me

Прытча "Погляд у акно"

Сярэдняя: 5 (1 голас)
8578.jpg

Ў бальнічнай палаце двухмеснай
Ляжалі цяжкія - два хворых.
Былі ў іх падобныя месцы
І прыкладна роўныя ўмовы.
Адрозненне мелі адное:
Адзін з іх ляжаў ля акенца,
Другі ж - ля дзвярэй, ды затое
Меў выкліка кнопку на сценцы.

Змяняліся месяцы года,
Вясна пераходзіла ў лета.
Той, што ля акенца, заўсёды
Пра змены расказваў суседу:
Пра дождж і пра яснае сонца,
Пра дрэвы і першыя кветкі…
Глядзеў – і апісваў бясконца,
Нібыта знімаючы злепкі.

Ён бачыў (бо меў такі ложак,
Адкуль назіралася проста)
Сусвет - незвычайна прыгожы,
Сапраўдны, жаданы, дзівосны.
Там лёталі птушкі і дзеці,
Праходзілі міма жанчыны,
І ўсё гэта морам суквеццяў
З'яўлялася перад вачыма.

І вось… стала блага аднойчы
Таму, што ляжаў каля шыбаў.
Шапнуў ён суседу - аж двойчы -
Каб той медсястру яму вызваў.
Сусед жа чамусь адвярнуўся,
У коўдру ўкруціўся старанна....
Той, першы, захроп,.. здрыгануўся,..
І сціх,… і замёр… нечакана…

Назаўтра ж - яшчэ да абходу -
На “хуткай” прывезлі другога ,
А той, што ля кнопкі, з ахвотай
Заняў ложак “сябра” былога.

"Нарэшце!
На месцы бясцэнным !!...
Акно!!!"

Ён зірнуў...

"Што такое?!"

Акенца ўпіралася ў сцены -
Глухія, тужлівыя... мроі...