That's Me

Прытча пра муху

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Жыла-была на свеце муха —
Гарэза, неслух, весялуха.
І давялося ёй "пад мухай"
На стужку ліпкую зляцець.

Яна ад жудасці асіпла:
"Вось дык папалася! Уліпла!
Як жа з паверхні ўзняцца гіблай,
Каб зноў былую волю мець?"

Ну й пачала адчайна рвацца,
Туды-сюды ў бакі матляцца,
Але прыліпла — не падняцца,
Як ні гудзі — трымае гаць.

Калі ж агледзeлася ўпотай,
Такіх жа ўбачыла "адлётаў":
На ліпкай стужцы мух з паўроты,
Загразлі ў клеі — і маўчаць.

Гаворыць ёй суседка справа:
"Што ты гудзіш? У чым тут справа?
Нашто турбуеш поўдзень млявы,
Чаго трывожыш супакой?"

А муха наша горка плача —
Такая выпала няўдача!
Пякучы след слязы гарачай
Змахнула лапкаю-рукой:

"Ну як жа тут не хвалявацца?
Уліпнуць гэтак — і стрымацца?
Няўжо палоннай заставацца?
О, жах! Ды хто так існуе?"

"А што такога, мая дзетка?, —
Ёй шэпча ціхенька суседка, —
Які там жах? Я — таму сведка:
Мы тут вось гэтак і жывем..."

Весела і з гумарам :)

Весела і з гумарам :) Таццяна, як заўжды на высаце. Алег Грушэцкі

Дзякую, Алег!

Дзякую, Алег!