That's Me

Прытча пра брудную бялізну.

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
76002769_4104139_Okno_4.jpg

Адна сям’я – Пятро й Галюнька –
Кватэру новую купіла
І, спакаваўшы рэчы ў клункі,
Свой пераезд ажыццявіла.

Назаўтра, вочкі пралупіўшы,
Ў акно зірнула маладзіца –
А там суседушка, памыўшы,
Бялізну вешала сушыцца.

“Якая брудная бялізна!
Паглядзь-ка, любы, нібы ў сажы!”
Ды муж гартаў журнал вялізны
І не пачуў, і не заўважыў.

“Мо, парашку ўжывае мала?
Мне б навучыць яе, няўклюду!...”
І, колькі дзён не назірала,
Ўсё паўтарала: “Мые брудна!”

Але аднойчы раніцою
Пазней устаўшы, наша нэндза
З патрабавальнасцю сваёю
У тое ж глянула акенца

І падзівілася: “Цікава!
Хтось навучыў адбельваць Фёклу!”
А муж сказаў: “Не ў гэтым справа.
Я проста вымыў нашы вокны…”