That's Me

Прытча "Вядро з яблыкамі".

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Купіў сабе маёмасць чалавеча –
Вялікі новы дом і сад фруктовы.
А з імі атрымаў (ой, недарэчы!)
Суседа – і зайздроснага, і злога.

Той жыў паблізу ў хаце-невялічцы
І нават працаваў дагэтуль недзе,
Але любіў наўмысна ды па звычцы
Штодня псаваць настрой сваім суседзям.

То смецця людзям ціхенька падкіне,
То ўпотай ім запэцкае вароты,
То так абразіць словамі сваімі,
Што нават размаўляць з ім неахвота.

Вось неяк навасёл прачнуўся рана,
Падыхаць захацеў, пайшоў у сенцы…
На ганку ж паслізнуўся нечакана,
Не ўбачыўшы з памыямі вядзерца…

Устаў. Падумаў: "Пэўна, ад суседа".
Памыў-пашараваў вядро да бляску.
Наклаў найлепшых яблыкаў-ранетаў
І нечаму ўсміхнуўся: “Калі ласка!”

Пакрочыў да суседа. Той убачыў:
“Даняў! Ідзе скандаліць! Ну й скажу я…”
А госць вядро паставіў і зазначыў:
“Хто чым багаты, той тым і частуе!”

21.05.2011