That's Me

– Прывітанне! Як жывеш?

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
normal_1221824031_pyatnitso_53127231.jpg

– Прывітанне! Як жывеш?
Кажуць, Янка, многа п'еш?
Гэта праўда альбо не?
Мо не верыць мне мане?

– Меўся грэх такі, браток, –
Ухапіць калі глыток.
Але кінуў я даўно
Піць гарэлку і віно.

Вось цягнуся сам не свой
З цяжкаватай галавой.
"Нізашто піць не пайду!" –
Сам сабе пад нос гуду.

Так дадому б і дайшоў,
Ды падумаў: "Ну і шоў!"
Разумніца-галава
Мне напіцца не дала."

Як яе не "асвяжыць"
І крыху не падлячыць?

Як да сябра зазірнуў –
Дзвесце грамаў і кульнуў...

2.09.2011