That's Me

Разоў мо з тысячу на дню...

Яшчэ не ацэнена
682071.jpg

Разоў мо з тысячу на дню
Матляю-гушкаю арэлі –
Ныраю ў света мітусню
І выплываю, як тапелец.

Не ачуняўшы ад вады,
Ледзь толькі дых свой аднаўляю,
Ізноў лячу туды-сюды –
Паўсюль адразу паспяваю.

Так і жыву – ганю душу
Неўтаймавана і таропка –
І ўсё марэннямі грашу –
А мо калісьці будзе кропка?

Мо хоць тады я адпачну
Ад пажыццёвага галопу?

Бягу… Гляджу ў далечыню –
А кропка збегла
У шматкроп’е…

2.10.2011

Цудоўна, напеўна і

Цудоўна, напеўна і аптымістычна!=)))