That's Me

Рэчаіснасць – кувалдай па сэрцы...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
element-761334-misc-022.jpg

Рэчаіснасць – кувалдай па сэрцы –
Шандарах ды па розуму – бац!
І гвалтуе амаль да паўсмерці –
Не памерці і не ачуняць.

Смокча кроў ненаеднаю зеўрай,
Бы вампір, паглынае людзей.
І гудуць разкілзаныя нервы
Пад напругай шалёных падзей.

На абшарах старэнькай Еўропы
Ў час апошні, да жаху ліхі,
Зноў збіраюцца ў зграі натоўпы
І патопы змываюць грахі.

І ўздымаецца хваля вар’яцтва
Бы навала, над хворай зямлёй.
І змятае пясчаныя царствы,
І знішчае ілжывы спакой.

І збіраюцца новыя воі,
І сувоем звіваецца лёс…

А над гэтай пустой мітуснёю
Ззяюць зоркі ў далонях нябёс...

19.07.2011