That's Me

Шаноўнай рэдактарцы, якая падхапіла грып

Сярэдняя: 5 (1 голас)
jpg.

Рэдактару хварэць – па чыну немагчыма!
Без пільнасці яго спыняецца працэс:
Паэт глядзіць на верш авечымі вачыма –
А верш – памылак стос – выглядвае лікбез.

Рэдактару хварэць – акт светапрастаўлення!
Здзічэлыя радкі без правячай рукі
Накінуцца гуртом – і мары-летуценні
Ад сораму за твор растануць... на вякі...