That's Me

Пераклад верша "Мая красуня Мэры" Роберта Бэрнса.

Яшчэ не ацэнена
robert-burns-and-his-highland-mary.png

О, дайце, дайце мне віна!
У кубак срэбраны лініце!
Каб выпіў я – і мог спаўна
Служыць прыгожай сеньярыце.
На пірсе – лодка на вадзе...
Шалёны вецер зносіць бераг...
Грамадскі доўг мяне вядзе...
І мне дыктуе кінуць Мэры...

Ўзлятае сцяг, труба гучыць...
Кап'ё рыхтуецца да справы...
Ўжо пра вайну хтось там крычыць
І заклікае ў бой крывавы.
Ды не аб'явы аб вайне,
Не мора стогн – лязом па нервах...
Не іх баюся я... О, не!
А развітання з маёй Мэры...