That's Me

Рыбак

Яшчэ не ацэнена
tb35052.jpg

Сам здзіўляецца рыбак
Найкаштоўнейшаму ўлову:
"Вось дык рыба! Ну й шчупак!
Не выцягваў я такога!

Ледзь закінуў акунька
Ў лунку, зробленую ў лёдзе,
Як адчуў – дрыжыць рука
І пад рыбай лёска ходзіць.

Аднаму тут – ну ніяк!
Падмагчы паклікаў сябра.
Але ж нат і ўдвух, аднак,
Не ўзялі цяжар "за жабры".

Сябар злётаў па пяшню,
Каб зрабіць паболей лунку –
І нарэшце падцягнуў
Рыбу – лепшага гатунку!

Дома казачны "трафей"
Гэтак лоўка “ўгаманілі”,
Што радні амаль усей
Па кавалку падарылі.

Нарабілі клёцак шмат
Па шыкоўнейшым рэцэпце –
Дадаецца сала ў фарш.
Адварыліі – смачна есці!

Назапасілі ікры -
Не адрозніш ад чырвонай.
Вось якія ў нас дары !
Ці такое вам вядома?

8.02.2011

http://zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=73989
Nike Fashion