That's Me

Сем крокаў...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сем крокаў – паварот…
Сем крокаў – паварот…
Над сценами – квадрат
Зняволенага неба.
Шалёны калаўрот
Змяніў жыццёвы ход:
Паветра ў путах крат,
Не вее цёплай глебай,
Не мае паху траў
І, як бы ні ўдыхаў,
Тут водару вясны
Квітнеючай не будзе…

Чаму ж ты не ілгаў
Ці проста не маўчаў?

Сем крокаў – да сцяны.
А колькі ж – у прысудзе?

16.05.2011