That's Me

Сэнс творчасці…

Сярэдняя: 5 (1 голас)
tvorchestvo.jpg

Сэнс творчасці… Чаканне, што адзначаць?
Хмель поспеху ды славы карагоды?
Ці стан, калі спявае хтось ці плача,
Спаўна спазнаўшы боль і асалоду?

Сэнс творчасці… Прызнанне і пашана?
І мёд, сабраны з кветак “лёгкай” працы?
А мо ствараць сусвет самааддана
І шчодра светлым духам пралівацца?

Сэнс творчасці.. Прываблівы наркотык?
Дурман? Сляпая смага захаплення?
Ці прага, і натхнення ціхі дотык,
І шчасця непаўторныя імгненні?

Сэнс творчасці… Няўробленае штосьці,
Чым аўтар неаблашчаны хварэе?
Ці сэрца, што гаіцца прыгажосцю –
І маецца, і плавіцца, і млее?

Сэнс творчасці… Штампоўка шырспажыву?
Крыўлянне папулярнага паяца?
Ці простае, ды велічнае дзіва –
У творах назаўсёды заставацца?

10.05.2010

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты