That's Me

Сэрца засціла слота...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
tb30715.jpeg

Сэрца засціла слота,
Захлынула самота.
Дождж у тысячы ботаў
Снег у кашу таўчэ.
І, ўздыхаючы ўпотай
Над маёй адзінотай,
Затапляе гаротай,
Спачуваннем цячэ…

Ой ты, долюшка-доля –
Непатрэбная воля!
Не сустрэну ніколі
Погляд, мне дарагі.
Стогне вецер ад болю
Над спустошаным полем,
Дзе былога вуголле
Пахавалі снягі.

Ці душа скамянела?
Ці пад саванам – цела?
Тую радасць, што мела
Не змагла зберагчы.
У расстанні здзічэла –
Стала глебай збялелай,
Ад тугі звар’яцелай
У бясконцай начы.

Не чакаю нікога.
Не жадаю нічога.
Перад светам і Богам,
Нібы ў споднім, стаю...
Снег засыпаў дарогі,
Замяцеліў парогі...
Ну каму мне пад ногі
Кінуць долю сваю?

Highsnobiety Style