That's Me

Шматварыянтнасць будучыні...

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
4567.jpg

Шматварыянтнасць будучыні – факт.
Аднак жа лёс – не кіданне манеты,
З якой прадбачыць нельга – ляжа так
Ці адназначна выпадзе вось гэтак.

Сусвет мудрэй – нам дадзены шляхі.
Які абраць – праява ўласнай волі:
Хіснешся ўлева – зведаеш грахі,
Направа звернеш – зойдзешся ад болю.

Рванеш наўпрост – уходаеш каня,
А спыніш рух – дык сам аслупянееш.
Наступстваў хлыст сцягае – і штодня
Жыццёвы вопыт шырыцца, глыбее.

Адно шкада: час нельга адматаць
Назад да нейкай пройдзенай адзнакі
І варыянт другі паспрабаваць,
Калі адчуеш: гэты – аніякі.