– Што лепш купляць – сасіскі ці каўбасы,
Каб там было хаця б нямнога мяса? –
Пытае блізкі сябра ў прадаўшчыцы,
Каб штось абраць, але не памыліцца.
– Ды не купляй ты гэткія сасіскі,
Бо пакурыць і тое ўжо карысней!
Але, бадай, такія ж і каўбасы,
Што нават кот на іх не мае часу.
24.07.2011