That's Me

Што мне рабіць?

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
tb39538.jpeg

Што мне рабіць? Куды мне дзецца?
Ратуйце, людцы, ад бяды!
Мне "знесла дах" ад песень Лепса –
Сама не ведаю, куды.

Душу працялі стогны-крыкі,
Парвалі сэрца на шматкі.
Адчайны выбух страсці дзікай
Рвануў з шалёнасцю ракі .

Спявак – як бура ў кратах цела–
Таміўся, кідаўся, рыдаў.
Ад плачу песня звар’яцела,
Свет абамлелы замаўчаў.

Са сцэны полымя рвалося.
З нябёсаў лівень прасякаў.
І голас – сола – шматгалоссем
Душу і цела апякаў.

І не было вакол нічога,
Што гэты гук перамагло б.

Цяпер без даху я, нябога,
І разумею, што я – тло...

Nike