That's Me

Што такое свабода?

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Гамаль ас-Сагини "Свобода"

Што такое свабода?
Для кагосьці – магчымасць
Уцячы ад галечы,
Праўду мовіць услых,
Для кагось – асалода
Ўбачыць сонца вачыма,
Перамогшы цямрэчу –
Несвабоду сляпых.

Аднаму гэта – воля
Для блукання па свеце :
Уздымацца ў нябёсы,
Па зямліцы хадзіць.
А другому – ад болю
Ачуняць і прыкмеціць:
Як салодка й дзівосна -
Проста дыхаць і жыць.

Што такое свабода?
Грошы? Слава? Ці ўлада?
Адпачыць на Канарах?
Загараць негліжэ?
Ці пад сцягам свабоды
Гарадзіць барыкады?
Ці таміцца на нарах?
Ці сыйсці да бамжэй?

Знак свабоды – што гэта?
Вось адказу караты:
Не, не ўскрытыя вены,
Не зацяжкі вузлоў –
А дымок цыгарэты...
І глыточак гарбаты...
І - ні кратаў, ні сценаў,
Ні ярма ланцугоў…Nike