That's Me

Што ў чалавека ад макакі?

Яшчэ не ацэнена
makaka.jpg

Што ў чалавека ад макакі?
А што ад жабы ці змяі?
Што ад лісы, ці ад сабакі,
Ці ад каня, ці ад свінні?

Што ад слана ці кракадзіла?
А што ад тыгра або льва?
Чым нас агульным надзяліла
Прырода – матухна-зямля?

Аблічча? Звычкі? Цела? Розум?
Альбо паводзіны ці рух?
Ці падабенства нейкай позы?
А мо жывёльны грубы дух?

Нахабства, слізкасць або сквапнасць?
Драпежнасць, хітрасць, прастата?
Дзікунства, жорсткасць альбо храбрасць?
Ці слепата, як у крата?

Гавораць, людзі – не жывёлы,
Бо маюць розум, інтэлект.
Але наш вопыт невясёлы:
Хаця імя нам -- чалавек,

Бы дзікуны, здымаем скальпы
Адзін з другога – бавім час.
Навука кажа, мы – ад малпы.
А што ж тады ад Бога ў нас?