That's Me

Што за лёс - быць паэтам гаротным?

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)
2129.preview.jpg

Што за лёс – быць паэтам гаротным?
Як ні б’ешся, жыццё – каламуць.
Надрукуюць, але пасмяротна –
Бы вянок на труну пакладуць.

Скажуць словы – бы кінуць каменні
Ў раскапаную зеўру зямлі.
Памянуць, ды праводзін імгненні
Не забудуць гарэлкай заліць.

Прачытаюць апошнія вершы
І “пахваляць” памерлага так:
“І ў жыцці быў нябога не першы,
І сканаў, як апошні бядак.”