That's Me

Любоў мая— табу

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Любоў мая—табу,
замкнёнай жарсці круг.
Чапаць яго—надум
бязлітасны і гіблы.
Чаму ж ізноў тану
ў агмені палкіх рук,
ды так, што не магу
ні дагарэць, ці выплыць?

Пяшчота—як ласо—
зрывае дах і дых.
Здаецца, што няма
радней нікога ў свеце.
І што ў апошні раз
вось гэтак—удваіх—
сягоння мы з табой
вясновы ранак стрэцім.

Шчакою да шчакі—
каханне не "франсэ".
Рукою да рукі—
ці іншага не трэба?
Ты—побач. Ты такі…
А я… Ды як усе.
Але чаму з табой
зямля ўзлятяе ў неба?

11.03.2013