That's Me

Смецце...

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Смецце. Смецце. Колькі смецця!
Хоць ты камерай здымай!
На забруджанай планеце
Месца чыстага няма!

Тут – бутэлькі і паперкі,
Шкло, жалеза і рыззё,
Там – разбітыя талеркі
І кардонкі, і асцё.

Усё болей з кожным годам
Засіраем свет вакол!
Вар’яцеючы, прырода
Ў сто дажджоў сцірае дол:

Ад пляўкоў і ад брыдоты,
Недакуркаў і мачы,
Што рассейваюць істоты –
Хоць удзень, хоць уначы.

Мые, мые і палошча,
Так імкнецца асвяжыць
Скверы, вуліцы і плошчы,
Каб было магчыма жыць.

Звалкі, звалкі… Што за моду
На спаленне завялі?!
Усё меней кіслароду
У паветры ля зямлі.

Паглядзіце, колькі ў свеце
Смецця, “дзякуючы” нам!
Што пакінем нашым дзецям?
Ну няўжо вось гэткі хлам?

31.07.2010

Прабачце,Тацяна, але гэта не

Прабачце,Тацяна, але гэта не паэзія...Юрась.

Так. Не паэзія гэта. Што

Так. Не паэзія гэта.

Што такое паэзія, на жаль, зразумела толькі цяпер. Таму новага нічога і не пішу - бо не ўмею.

Каб ствараць паэзію, трэба бачыць і адчуваць. Вось так, напрыклад:

"У студні, паміж хлуду, кволы ветах
Тапельцам ціха скаліцца з вады"

(Г.Ліхтаровіч, "Агенчык")

Але што мне цяпер рабіць з усёй гэтай пісанінай? Галаўны боль.