That's Me

Смуткую... Спачуваю...

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)
13163855.0809.jpg

Туга. Адчай. Знямога. Скруха.
Паблізу — слёзы. Ледзь крані.
Не маю сіл навіны слухаць.
У смутку… нават камяні.

Страшэнны выбух. Дым атрутны.
Тэракт на станцыі метро.
Людскія целы,ногі,рукі…
І смерць. Гаротнае таўро.

Чаму? Нашто? Адкуль — такое?
За што і хто знішчае нас?
Бунтуе сэрца пад рукою.
Але… Ці будзе нам адказ?

У мокры твар скуголіць вецер,
Спрабуе высушыць тугу.
Хтось каментуе ў Інтэрнеце,
А я і мовіць не магу.

Іду туды, ўскладаю кветкі.
Раздрай, разгубленасць і жах.
Няўжо мы ўсе — марыянеткі
Ў пачвары-нелюдзі ў руках?

Ў вачах — скалечаныя целы.
І кветкі, кветкі, свечкі, све…
Боль працінае звар’яцелы.
У плачы стыне свет.

Ці ж мы ў закладніках у катаў?
Ці наша доля — жаль, выццё?
Але ж павінна быць адплата —
За кроў, за слёзы, за жыццё!

Няхай зямля ў іх пад нагамі
Пякельным полымем гарыць!
Людскі прысуд — не за гарамі.
І кары Божай не спыніць.

14.04.2011Air Max 1 Master

Якім б не быў фінал

Якім б не быў фінал раследу,
Усім вядома аб адным -
Каго пазбавяць перасьледу,
Хто перасьлед адзін усім!
Прыхватызатар Беларусі
Заўсёды вырашыць, як ёсць -
Мы перашкода яму, людзі!
Як костка ў глотке, калі ўпрост!
Ён Беларусь! А мы ўсе косьці!
Каго ён з'еў, каго зсушыў.
Каго зрабіў чырвонай дошкай.
.
Няма жывых дзе ён хадзіў!

Катэгарычна.

Катэгарычна.

Дзякуй, Таццяна. Гэта першы

Дзякуй, Таццяна. Гэта першы моцны і насамрэч варты верш з усяго графаманства, прысвечанага трагедыі 11 сакавіка.