That's Me

Як жа душна...

Яшчэ не ацэнена
114.jpg

Як жа душна ! Як жа душна – невыносна!
Хоць жывая – а бы ў пекле – за грахі.
Цяжка дыхаць – духу цесна, целу млосна –
Нібы здзекваецца лета-мазахіст!

Нават сонца… нават сонейка адсутнасць
Не збаўляе ад задухі над зямлёй!
Млее сэрца, ў думках – моташная мутнасць.
Не ўцямлю, што гэта дзеецца са мной.

Што такое? Што зрабілася ў прыродзе?
У паветры кіслароду не стае.
Кажуць, справа – у вільготнасці, ў пагодзе?
А мо гэтак вось чуллівасць дастае?

Вось бы сёння – ды зімовы дзень з марозцам,
Каб паветра з асалодай ухапіць!
Але зноў… гарачыня ажно да млосці…
Ад яе да халадоў не адпачыць…

Air Jordan III 3 Shoes